Праектаванне беларуска- і рускамоўных натуральна-маўленчых інтэрфейсаў для даведкавых сістэм
М э т ы. Галоўнай мэтай працы з’яўляецца даследаванне натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў, а таксама стварэнне прататыпу такога інтэрфейсу на прыкладзе двухмоўнай пытальна-адказнайдыялогавай сістэмы з выкарыстаннем рускай і беларускай моў. Натуральна-маўленчыя інтэрфейсы даследу...
Saved in:
Main Authors: | , , , , |
---|---|
Format: | Article |
Language: | Russian |
Published: |
National Academy of Sciences of Belarus, the United Institute of Informatics Problems
2021-12-01
|
Series: | Informatika |
Subjects: | |
Online Access: | https://inf.grid.by/jour/article/view/1158 |
Tags: |
Add Tag
No Tags, Be the first to tag this record!
|
Summary: | М э т ы. Галоўнай мэтай працы з’яўляецца даследаванне натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў, а таксама стварэнне прататыпу такога інтэрфейсу на прыкладзе двухмоўнай пытальна-адказнайдыялогавай сістэмы з выкарыстаннем рускай і беларускай моў. Натуральна-маўленчыя інтэрфейсы даследуюцца з пункту гледжання выкарыстання натуральнай мовы для арганізацыі дыялогу карыстальніка з камп’ютарнай сістэмай. Пры гэтым абмяркоўваюцца асноўныя складанасці, звязаныя з неадназначнасцю натуральнай мовы і неадпаведнасцю магчымасцей рэалізацыі натуральна-маўленчага інтэрфейсу спадзяванням карыстальніка.М е та д ы. Прыводзяцца асноўныя прынцыпы мадэлявання натуральна-маўленчага карыстальніцкага інтэрфейсу. Будучы інтэлектуальнай сістэмай, у якасці асноўных сваіх кампанентаў ѐн мае базу ведаў, машыну апрацоўкі ведаў і карыстальніцкі інтэрфейс. Кампаненты сістэмы распазнавання і сінтэзу маўлення па тэксце робяць натуральна-маўленчы інтэрфейс яшчэ больш зручным для карыстальніка.В ы н ік і. Прадстаўлена апісанне прататыпа інтэрфейсу натуральнай мовы для інтэлектуальнай пытальна-адказнай сістэмы. Мадэль прататыпа ўключае ў сябе беларускую і рускую версіі падсістэмы («маўленне ў тэкст» і «тэкст у маўленне»), генерацыю адказаў у выглядзе натуральнай мовы і фармальнага тэксту. Дадатковы кампанент – падача на ўваход сістэмы чалавечага маўлення. Некаторыя дадзеныя, неабходныя для распазнавання натуральнага маўлення, захоўваюцца ў базе ведаў альбо ствараюцца на аснове існуючых ведаў. Сінтэз беларускага і рускага маўлення з'яўляецца неабходным для таго, каб зрабіць інтэрфейс на натуральнай мове больш зручным для карыстальнікаў.З а к л ю ч э н н е. Прадстаўлена паслядоўнасць даследавання і праектавання натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў. Прыводзіцца апісанне прататыпа інтэрфейсу натуральнай мовы для інтэлектуальнай пытальна-адказнай сістэмы. |
---|---|
ISSN: | 1816-0301 |